Што патрэбна, каб наладзіць роўтар D-Link DIR 615 / T4 (далей - Роўтар):
- сам Роўтар D-Link DIR 615 / T4;
- камп’ютар з устаноўленай і наладжанай сеткавай картай;
- сеткавы кабель RJ-45 для злучэння камп’ютара з Роўтарам.
- драйверы для сеткавай карты павінны быць устаноўленыя;
- сеткавы кабель павінен быць падключаны да гэтай сеткавай карты;
- сеткавае злучэнне на гэтай сеткавай карце павінна быць уключанае і актыўнае.
Парадак дзеянняў
1. Адключыце сілкаванне камп’ютара і роўтра.
2. Адключыце ад камп’ютара кабель Ethernet і падключыце яго да порта Internet.
3. Уключыце ўсе прылады. Пасля загрузкі роўтара D-Link DIR 615 / T4 на яго пярэдняй панэлі павінны гарэць індыкатар сілкавання, індыкатар бесправадной сеткі, індыкатар порта Internet.
4. У адрасным радку браўзера набярыце http://192.168.0.1.
5. Калі прылада яшчэ не была наладжаная, або раней былі адноўленыя налады па змоўчанні, падчас звароту да web-інтэрфейсу адкрываецца Майстар пачатковай наладкі.
Націсніце кнопку ПАЧАЦЬ.
7. На старонцы, якая адкрылася, націсніце кнопку ТАК, каб пакінуць дадзеную мову web-інтэрфейсу, або націсніце кнопку НЕ, каб выбраць іншую мову.
8. Каб працягнуць наладжванне маршрутызатара з дапамогай Майстра, націсніце кнопку ПРАЦЯГНУЦЬ.
9. На старонцы «Рэжым работы прылады» у спісе «Спосаб падключэння» выберыце значэнне «Правадное падключэнне». Затым у спісе «Рэжым работы» выберыце значэнне «Маршрутызатар».
10. На старонцы «Тып злучэння з інтэрнэтам» выберыце пункт «Дынамічны IPv4» і націсніце кнопку ДАЛЕЙ.
11. На старонцы «Бесправадная сетка 2.4 Ггц» у полі «Імя» асноўнай Wi-Fi-сеткі задайце сваю назву бесправадной сеткі або пакіньце значэнне, прапанаванае Роўтарам. У полі «Пароль» задайце свой пароль доступу да бесправадной сеткі або пакіньце значэнне, прапанаванае Роўтарам (WPS PIN прылады, гл. наклейку са штрых-кодам).
12. У акне «IP-тэлебачанне», якое адкрылася, націсніце кнопку ДАЛЕЙ, птушка «Да прылады падключаная ТБ-прыстаўка» павінна быць знятая.
13. У акне «IP-тэлефанія», якое адкрылася, таксама націсніце кнопку ДАЛЕЙ. Птушка «Да прылады падключаны IP-тэлефон» павінна быць знятая.
14. На гэтай старонцы неабходна змяніць пароль адміністратара, зададзены па змоўчанні. Вы можаце ўстанавіць любы пароль, акрамя admin. Затым націсніце кнопку ДАЛЕЙ.
Запомніце або запішыце пароль адміністратара. У выпадку страты пароля адміністратара вы зможаце атрымаць доступ да налад Роўтара толькі пасля аднаўлення завадскіх налад па змоўчанні з дапамогай апаратнай кнопкі WPS / RESET. Такая працэдура знішчыць усе зададзеныя вамі налады маршрутызатара.
15. На наступнай старонцы праверце ўсе зададзеныя вамі налады. Каб завяршыць работу Майстра, націсніце кнопку ПРЫМЯНІЦЬ. Маршрутызатар скарыстае налады і перазагрузіцца.
16. Калі прылада наладжваецца ўпершыню, пасля сканчэння наладжвання вам могуць прапанаваць абнавіць аперацыйную сістэму гэтай прылады. На старонцы, якая адкрылася, націсніце кнопку ТАК.
Абнаўленне ўнутранага ПЗ маршрутызатара рэкамендуецца выконваць толькі ў выпадку правадногоа падключэння маршрутызатара да камп’ютара.
17. Калі абнаўленне паспяхова запампаванае і ўстаноўленае, вы ўбачыце наступнае акно. Націсніце кнопку ДАЛЕЙ. Прылада наладжаная і гатовая да выкарыстання.